Івацэвічы (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Івацэвічы
Поўная назва па-беларуску: Івацэвічы
Горад Івацэвічы, Беларусь
Стадыён Кляноўка-Арэна
Умяшчальнасьць: 1052
Чэмпіянат Другая ліга
 · 2022 4 месца (Берасьцейскі дывізіён)

«Івацэвічы» — беларускі футбольны клюб з Івацэвічаў. З 2018 году выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Хатнія матчы клюб ладзіць на стадыёне Кляноўка-Арэна, які быў адкрыты ў 2017 годзе.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў закладзены ў 2010 годзе. «Івацэвічы» доўгі час выступалі толькі на аматарскім узроўні, беручы ўдзел у першынстве Берасьцейскай вобласьці. У 2011 годзе каманда была першай у зоне «Усход», але ў фінальных матчах саступіла. У 2016 годзе ў Кубку Рэгіёнаў «Івацэвічы» дасягнулі фіналу, дзе перамаглі «Золак» з Круглага Магілёўскае вобласьці зь лікам 2:0[1]. Аднак, паводле выраку АБФФ вынікі былі ануляваныя праз удзел у складзе івацэвічцаў Дзьмітра Пятроўскага, які ў свой час меў прафэсійныя кантракты з клюбамі «Слонім», «Хваля» і «Баранавічы»[2]. Згодна з рэглямэнтам, гульцы, якія калі-кольвек мелі дачыненьне да прафэсійных клюбаў, ня могуць браць удзел у розыгрышах Кубка Рэгіёнаў.

У канцы 2017 году ў горадзе, нарэшце, быў пабудаваны стадыён Кляноўка-Арэна, які дазволіў мясцовай камандзе прымаць гульні рэспубліканскіх спадорніцтваў. У тым ліку дзякуючы гэтаму, кіраўніцтва клюбу пастанавіла заявіцца ў 2018 годзе ў Другую лігу. У красавіку галоўным трэнэрам клюбу стаў Вадзім Бяленка, які да таго ўжо працаваў быў у клюбах «Хваля» і ЮАС, апошні зь якіх здолеў прасунуць у Першую лігу за год да далучэньня да «Івацэвічаў»[3]. Клюб адразу стаў паказваць неблагія вынікі, фінішаваўшы ў 2018 і 2019 гадах на 5 і 7 радку адпаведна. Пасьля аб’яданьня абласных чэмпіянатаў з Другой лігай «Івацэвічы» двойчы прасоўваліся ў фінальны этап Берасьцейскага дывізіёну, але двойчы ім бракавала прасунуцца далей у плэй-оф лігі.

У чэрвені 2023 году клюб у розыгрышы Кубка Беларусі здолеў выбіць першалігавую «Воршу», дзякуючы чаму ўпершыню дасягнуў 1/16 фіналу[4]. Тым ня менш, у наступным раўндзе «Івацэвічы» саступілі з буйнім лікам 1:6 салігорскаму «Шахцёру».

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2017 1/32
2018 Другая 7 28 11 6 11 46–45 39 1/64
2019 Другая 5 28 15 2 11 59–44 47 1/32
2020 Другая — група А 7 20 8 2 10 42–52 26 1/64
Другая — за 13 месца 13 2 1 0 1 9–8
2021 Другая — Берасьцейскі (захад) 2 14 11 1 2 62–15 34 1/32
Другая — Берасьцейскі (плэй-оф) 4 6 1 1 4 5–16 4
2022 Другая — Берасьцейскі (захад) 2 10 6 1 3 26–15 19 1/64
Другая — Берасьцейскі (плэй-оф) 4 10 4 1 5 16–24 13
2023 Другая — Берасьцейскі (захад) 1/16

Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]