Іван Шаціла
Іван Шаціла лац. Ivan Šaciła | |
| Дата нараджэньня | 15 (28) сьнежня 1910 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 12 лютага 1977 (66 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Занятак | тэатральны актор, кінаактор |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Беларускі саюз тэатральных дзеячоў[d] |
| Узнагароды | |
Іван Браніслававіч Шаціла (28 сьнежня 1910, вёска Талька — 12 лютага 1977, Менск) — беларускі актор тэатру і кіно, народны артыст БССР (1953).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У веку 7 год навучаўся ў прыватнай школе. У 1927 годзе пачаў навучаньне на артыстычных курсах, якія скончыў у 1932 годзе. У 1932—1961, 1967—1971 гадох працаваў у тэатры імя Янкі Купалы, а ў 1961—1967 гадох — у тэатры імя Максіма Горкага.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сярод тэатральных роляў: Рыгор ў «Партызанах» Кандрата Крапівы, Якім Сарока ў «Паўлінцы» Янкі Купалы, Мікола Верас ў «Пяюць жаваранкі» Кандрата Крапівы, Алега Кашавога ў «Маладой гвардыі» паводле А. Фадзеева ды інш.
Здымаўся ў фільмах «Хто сьмяецца апошнім», «Каханьне трэба берагчы», «Пяюць жаваранкі», «Першыя выпрабаваньні», «Вуліца малодшага сына», «Масква — Генуя», выступаў як чытальнік на Беларускім радыё, браў удзел у радыёпастаноўках[1].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 28 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1910 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 12 лютага
- Памерлі ў 1977 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Асобы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Беларускія акторы і акторкі