Іван Сацункевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Сацункевіч
Міністар лёгкае ды харчовае прамысловасьці БССР
сакавік 1946 — 1953
Наступнік: Г. Семяніхін ?
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 кастрычніка 1904

Сьцяг Расеі в. Маконь, Ігуменскі павет (Менская губэрня)
Памёр: 18 красавіка 1989
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна

Іван Леванёнак (Лявонавіч) Сацункевіч (28 кастрычніка 1904, в. Маконь, Ігуменскі павет (Менская губэрня), цяпер Чэрвеньскі раён Менскае вобласьці18 красавіка 1989) — беларускі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, дырэктар БДІНГ у 19351936 гадах, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольля й партызанскага руху на Меншчыне ў Вялікую Айчынную вайну.

У 1926 скончыў рабфак БДУ. У 1931 скончыў прамысловае аддзяленьне факультэту народнае гаспадаркі БДУ па спэцыяльнасьці інжынэр-эканаміст па дрэваапрацоўцы. Займаўся ў асьпірантуры й працаваў намесьнікам дырэктара па вытворчым навучаньні Плянава-эканамічнага інстытуту. З 1934 працаваў дэканам ФЭФ БДІНГ, а зь сьнежня 1935 дырэктарам БДІНГ. У 1936 адкліканы Дзяржплянам для працы ў плянавыя органы. З 1939 першы сакратар Заслаўскага райкаму партыі, сакратар Менскага абкаму партыі па прамысловасьці.

У лютым 1942 арганізаваў партызанскі аддзел «Разгром», стаў арганізатарам партызанскага руху ў Койданаўскім, Рудзенскім, Пухавіцкім, Чэрвеньскім, Менскім і іншых раёнах Менскае вобласьці. З 3 кастрычніка 1942 да 15 сакавіка 1943 узначальваў Менскі падпольны міжрайкам КП(б)Б і партызанскае злучэньне Менскае зоны, 16 лістапада 1942 — сакавік 1943 — сябар Менскага падпольнага абкому КП(б)Б.

З сакавіка 1943 камісар лёгкае прамысловасьці БССР у Маскве. У 1946—1953 наркам, затым міністар лёгкае прамысловасьці, да 1965 — начальнік галоўнага кіраваньня рыбнае прамысловасьці пры Саўміне БССР. На XIX і XX зьездах КП(б)Б абіраўся кандыдатам у сябры ЦК Беларусі. Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР другога скліканьня ў 19471951. Узнагароджаны трыма ордэнамі, у тым ліку ордэнам Леніна. Аўтар кнігі «Суровая быль» (2-е выданьне, 1979).

Папярэднік
Аляксей Гурло
Рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту
19351936
Наступнік
Арон Штаркман

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • . — Мн.: .

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]