Іван Садаўнічы
| Іван Садаўнічы | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 11 траўня 1987[1] (38 гадоў) | |
| Рост | 193 см[2] | |
| Вага | 85 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Нёман Горадня | |
| Нумар | 20 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2006 | Нёман Горадня | 0 (0) |
| 2007—2010 | Нёман-Белкард[d] | 71 (5) |
| 2011—2012 | Віцебск | 54 (4) |
| 2013—2014 | Нёман Горадня | 32 (2) |
| 2014—2015 | Табол | 41 (3) |
| 2016—2017 | Шахтар Караганда | 30 (0) |
| 2018 | Жэтысу | 15 (1) |
| 2019 | Кайсар | 14 (0) |
| 2021— | Нёман Горадня | 111 (9) |
| Зборныя | ||
| 2021 | Беларусь | 1 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Іван Садаўнічы (нар. 11 траўня 1987 году) — беларускі футбаліст, абаронца гарадзенскага «Нёману». Мае грамадзянства Казахстану[3].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец гарадзенскага «Нёмана». Пазьней гуляў за іншы гарадзенскі клюб «Белкард». У 2011 годзе трапіў у «Віцебск», дзе трывала гуляў у асноўным складзе. У сакавіку 2013 году вярнуўся ў «Нёман»[4]. У гарадзенскім клюбе неўзабаве замацаваўся на пазыцыі цэнтральнага абаронцы. Сэзон 2014 году распачаў як асноўны цэнтральны абаронца клюбу. У траўні 2014 году ня выступаў праз траўмы, пазьней вярнуў месца ў першым складзе.
У чэрвені 2014 году перайшоў у казаскі клюб «Табол»[5]. Ужо ў ліпені 2014 году атрымаў грамадзянства Казахстану[3]. У сакавіку 2016 году пасьля прагляду склаў дамову з карагандзінскім «Шахцёрам»[6]. Перад пачаткам сэзону 2017 году атрымаў пашкоджаньне, празь якое выбыў да сканчэньня сэзону. У чэрвені 2017 году стала вядома, што Садаўнічы пакінуў карагандзінскі клюб[7]. У лістападзе 2017 году трэнаваўся з гарадзенскім «Нёманам»[8], але пазьней пастанавіў сабе працягнуць кар’еру ў Казахстане. У сакавіку 2018 году быў заяўлены за талдыкарганскі «Жэтысу». У студзені 2019 году далучыўся да кызылардзінскага «Кайсару»[9]. На полі зьяўляўся эпізадычна, пераважна выходзячы на зьмену. У лютым 2020 году стала вядома, што беларускі абаронца пакідае клюб[10].
Сэзон 2020 году прапусьціў праз траўмы, а ў пачатку 2021 году пачаў трэнавацца з гарадзенскім «Нёманам», зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[11]. Увосень 2022 году пачаў выкарыстоўвацца на пазыцыі нападніка[12]. У сэзоне 2023 году вярнуўся на месца абаронцы. У студзені 2024 году падоўжыў пагадненьне з гарадзенцамі[13].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]11 кастрычніка 2021 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм адборачнага матчу чэмпіянату сьвету 2022 году супраць зборнай Чэхіі (0:2).
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Кайсар»:
- Уладальнік Кубка Казахстану: 2019
«Нёман»:
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2023, 2024
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2024, 2025
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2026
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Ivan Sadovnichiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 3 https://www.fcneman.by/by/komanda/main/167.html
- 1 2 Садовничий стал казахстанцем (рас.)
- ↑ Гродненский «Неман» подписал контракты с тремя футболистами (рас.) Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
- ↑ Садовничий перебирается в Казахстан (рас.)
- ↑ Иван Садовничий подписал контракт с карагандинским "Шахтером" (рас.)
- ↑ ««Шахтер» расстался с Садовничим» (рас.)
- ↑ Садовничий может подписать контракт с «Неманом» (рас.)
- ↑ Садовничий стал игроком "Кайсара" (рас.)
- ↑ "Кайсар" расстался с Садовничим (рас.)
- ↑ Иван Садовничий вернулся в "Неман" (рас.)
- ↑ Садовничий и компания. Белорусские футболисты, кардинально менявшие позицию на поле (рас.)
- ↑ Иван Садовничий продлил контракт с "Неманом" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на sports.ru (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 11 траўня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Горадні
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Нёман-Белкард» Горадня
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Табол» Кастанай
- Футбалісты клюбу «Шахтар» Караганда
- Футбалісты клюбу «Жэтысу» Талдыкарган
- Футбалісты клюбу «Кайсар» Кызыларда
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты