Іван Пірожнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Іван Іванавіч Пірожнік (нар. 1952) — прафэсар, доктар геаграфічных навук, дэкан геаграфічнага факультэта БДУ. Загадчык катэдрай эканамічнай геаграфіі замежных краін (з 2002).

Навучаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1973 г. скончыў геафак БДУ, потым асьпірантуру на катэдры эканамічнай геаграфіі замежных краін.

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1976 г. абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму "Эканоміка-геаграфічныя праблемы фарміраваньня тэрытарыльных рэкрэацыйных сыстэм і рэкрэацыйнага раянаваньня ў буйным эканамічным раёне (на прыкладзе Беларускай ССР)".

У 1993 г. на паседжаньні навуковага савета факультэта біялёгіі і навук пра Зямлю Ягелёнскага ўнівэрсытэта (Кракаў, Польшча) абараніў доктарскую дысэртацыю на тэму "Сацыяльна-геаграфічныя тэндэнцыі разьвіцьця і тэрытарыяльнай арганізацыі турысцкага абслугоўваньня (на прыкладзе СССР у 1976-1990 гг.)".

Навуковае званьне прафэсара прысвоена ў 1997 г. Таксама зьяўляецца прафэсарам Люблянскага і Кракаўскага ўнівэрсытэтаў.