Іван Пратасеня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Іван Пратасеня
Дата нараджэньня 1 лютага 1931(1931-02-01) (88 гадоў)
Месца нараджэньня Знамя[d], Сярэдніцкі сельсавет, Слуцкі раён, БССР, СССР
Занятак мастак

Іван Міхайлавіч Пратасе́ня (1 лютага 1931, в. Знамя (да 1946 году в. Старцавічы) Слуцкага раёну Менскай вобласьці) — беларускі мастак-акварэліст.

Працуе ў акварэлі і кніжнай графіцы, у т.л. афармляе часопісы. Значная частка станковых твораў прысьвечаная выдатным асобам беларускай гісторыі, у т.л. пісьменьнікам, беларускім помнікам архітэктуры, гістарычнай тэматыцы.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1957 годзе скончыў Менскую мастацкую вучэльню. У 1965 стаў выпускніком Маскоўскага паліграфічнага інстытуту. Працоўную дзейнасьць пачаў у 1958 годзе ў Дзяржаўным камітэце па тэлебачаньні і радыё. Таксама працаваў у выдавецтвах «Ураджай», «Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя». Ад 1985 да 2000 году працаваў у часопісе «Работніца і сялянка». Сярод твораў пэйзажы «Лагойшчына» (1969), «Навальніца над Нараччу» (1972), «Стары Браслаў» (1976), «Восень у Вязынцы» (1980), «Вечны кліч. Адвечнае» (1982), «Вячэрні звон» (1998).

Стварыў шэраг тэматычных карцін, сярод якіх «Мэлёдыя роднага краю» (1969), «Случчына мая, мае бацькі» (1971), «Маці. Прысьвячаецца Н.Ф.Купрыянавай і яе сынам» (1975), «Вясельле ў Падгор’і» (1978), «Набат 1863 г. К.Каліноўскі і Марыся» (1989), «Трывожныя сны ветэрана» (1995); трыпціх «Баляда» (памяці Адама Міцкевіча; 1998); партрэтаў Пятруся Броўкі і «Думы Цёткі (Алаіза Пашкевіч)» (1976), «Кірыла Тураўскі» (1979), «Разьвітаньне ў Ляўках Я.Коласа і Я.Купалы» (1982), «Кветкі Радзімы. Францыск Скарына» (1988), «Асьветніца Эўфрасіньня Полацкая» (1990), «Партрэт бацькі» (1999).

Яго творы ўключаныя ў аль­бом «Слуц­кая па­літра»[1] (2010).

У сьнежня 2010 г. Пратасеня перадаў у дар Дзяржаўнаму музэю гісторыі беларускай літаратуры шэраг сваіх графічных твораў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Пратасеня Іван Міхайлавіч // БЭ. Т. 13. — Менск, 2001 С. 24.
  • Піскун В. Паціна даўняга часу // «Культура», № 51 (971). 2010, 18—24 сьнежня
  • Слуцкая палитра / Сост. Серик Н. Г. — РИУ «Литература и Искусство». 2010. — 64 с.
  • Ціткоўскі І. Юбілей мастака // «Інфа-Кур’ер». 2006, 2 лют.
  • ^ Слуцкая палитра / Сост. Серик Н. Г. — РИУ «Литература и Искусство». 2010. — 64 с.