Іван Баркоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.
Іван Баркоўскі
Дата нараджэньня 8 верасьня 1897(1897-09-08)[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 17 сакавіка 1976(1976-03-17)[1][2] (78 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак археоляг, антраполяг, прафэсар унівэрсытэту, пісьменьнік-дакумэнталіст
Навуковая сфэра сярэднявечная археалёгія[d], медны век[d] і Праскі Град
Месца працы
Навуковая ступень доктар філязофіі (1929) і доктар гістарычных навук[d]

Іван Баркоўскі (па-ўкраінску: Іван Борковський; 8 верасьня 1897, с. Чортавец, Каралеўства Галіцыі і Ладамэрыі, Аўстра-Вугорская імпэрыя — 17 сакавіка 1976, Прага, ЧССР) — археоляг.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас І-й Усясьветнай вайны ваяваў у шэрагах войскаў Аўстра-Вугорскай імпэрыі ды Заходне-Ўкраінскай Народнай Рэспублікі. Пасьля Першай Усясьветнай вайны эміграваў у Чэхаславаччыну, дзе ў 1920 годзе скончыў гімназію і два сэмэстры Вышэйшай пэдагагічнай школы. З 1922 году вучыўся на філязофскім факультэце Карлава ўнівэрсытэту ў Празе, дзе вывучаў археалёгію ў вядомага славіста Л. Нідэрле (з 1929). У 1929 годзе абараніў дысэртацыю «Východni oblast kulturni a otázka šňůrove keramiký», прысьвечаную шнуравой кераміцы на тэрыторыі. Працаваў на катэдры археалёгіі Ўкраінскага вольнага ўнівэрсытэту ў Празе; у 1938—1945 — ягоны рэктар. Падтрымліваў сувязі з украінскімі археолягамі. Дасьледаваў раньнесярэднявечныя славутасьці Прагі. Першым вывучыў і вылучыў так званы праскі тып керамікі ў якасьці доказу найстаражытнейшага славянскага засяленьня Цэнтральнай Эўропы. У 1960 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю ў Інстытуце археалёгіі Чэхаславацкай АН, прысьвечаную Праскаму граду. Аўтар больш чым 150 навуковых прац, у тым ліку некалькіх манаграфіяў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Významnе jubileum Dr. Ivana Borkovskeho Dr. Sc. // Památky Archеologické, , ročnik 58, сislo 2, 1967.
  • Filip J. Ph. Dr. Ivan Borkovský, Dr. Sc. (8.IX. 1897-17.III.1976) // Archeologické rozhledy, rocnik 28, cislo 5. 1976.
  • Борковський Іван. // Енциклопедія Українознавства. Т. 1. Львів. 1993. С. 161;
  • Петегирич В. Іван Борковський — видатний археолог з Прикарпаття. // Постаті української археології. Львів, 1998.
  • Петегирич В. М. Борковський Іван. // Енциклопедія історії України. Т. 1. Київ. 2003. С. 348.
  • Петегирич В. М. Борковський Іван. // Енциклопедія сучасної України. Т. 3. Київ. 2004. С. 320—321.
  • Іван Борковський — громадсько-політичний діяч, січовий стрілець і представник празької школи української археології. // Схід. № 8. 2009.