Перайсьці да зьместу

Ібаге

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ібаге
Населены пункт
Герб
Краіна
Дата заснаваньня 14 кастрычніка 1550
Геаграфія
Плошча
  • 1498 км²
Вышыня НУМ 1285 ± 1 м
Каардынаты 4°26′ пн. ш. 75°14′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 0057 8
Паштовы індэкс 730001–730019
Сайт ibague.gov.co
Ібаге на мапе Калюмбіі
Ібаге
Ібаге
Ібаге

Ібаге́ (па-гішпанску: Ibagué) — горад у Калюмбіі і цэнтар дэпартамэнту Таліма. Горад месьціцца ў цэнтры краіны на цэнтральным горным хрыбце Калюмбійскіх Андаў, недалёка ад Нэвада-дэль-Талімы. Гэта адзін з самых густанаселеных гарадоў краіны, маючы 500 тысяч жыхароў, што ставіць яго на адзінаццаты радок у сьпіс, складзены паводле колькасьці насельніцтва Калюмбіі[2].

Цэнтральны пляц імя Балівара.

Ібаге быў заснаваны 14 кастрычніка 1550 году гішпанскім капітанам Андрэсам Лёпэсам дэ Галярсам. З красавіка па сьнежань 1854 году Ібаге нядоўга быў сталіцай Новай Гранады пасьля дзяржаўнага перавароту, які зладзіў генэрал Хасэ Марыяй Мэлё. У 1908 годзе, калі быў створаны дэпартамэнт Таліма, Ібаге быў прызначаны ягоным адміністрацыйным цэнтрам. Талімскі ўнівэрсытэт паўстаў у 1945 годзе і атрымаў статус дзяржаўнай навучальнай установы ў 1954 годзе. Горад таксама ёсьць цэнтрам рымска-каталіцкага арцыбіскупства Ібаге.

Гарадзкія перавозкі робяцца некалькімі мясцовымі аўтобуснымі кампаніямі, якія абслугоўваюць мікрааўтобусамі ня толькі ўвесь горад, але і прылеглыя вёскі.

Ібаге месьціцца на скрыжаваньні нацыянальных дарог 40 і 43, якія злучаюць горад з далінай ракі Магдалена і Багатой на ўсходзе, Армэніяй і далінай Каўка на захадзе і Ондай на поўначы. У горадзе маецца міжгародні аўтобусны тэрмінал зь перасадкамі на большасьць буйных гарадоў Калюмбіі. Рэйсы робяцца ў Багату, Калі, Мэдэін, а таксама функцыянуюць некалькі начных аўтобусаў, якія кіруюцца ў Картахэну, Баранкільлю і сэзонныя рэйсы ў Санта-Марту.

Прыкладна за 10 км на ўсход ад горада месьціцца аэрапорт Пэралес, які выконвае некалькі рэйсаў у дзень у Багату і Мэдэін.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]