Перайсьці да зьместу

Індыйскі навуковы інстытут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «ІНІ»)
Індыйскі навуковы інстытут
кан. ಭಾರತೀಯ ವಿಜ್ಞಾನ ಸಂಸ್ಥೆ
Першы будынак ІНІ (2022 год)
Першы будынак ІНІ (2022 год)
Заснаваны 27 траўня 1909 (116 гадоў таму)
Тып дзяржаўны
Дырэктар Гавіндан Рангараджан
Факультэтаў 6 (2022 год)
Колькасьць пэрсаналу 537 (2022 год)
Колькасьць студэнтаў 476 (2022 год)
Колькасьць магістрантаў 1317 (2022 год)
Колькасьць асьпірантаў 2902 (2022 год)[1]
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 13°01′14″ пн. ш. 77°33′56″ з. д.HGЯO
Горад Бангалор
Штат Карнатака
Краіна Індыя
Кампус гарадзкі (140 га)
Знаходзіцца ў складзе Міністэрства адукацыі Індыі
Вэб-сайт iisc.ac.in
Індыйскі навуковы інстытут на мапе Індыі
Індыйскі навуковы інстытут
Індыйскі навуковы інстытут
Індыйскі навуковы інстытут

Індыйскі навуковы інстытутвышэйшая навучальная ўстанова Індыі, заснаваная ў траўні 1909 году ў Бангалоры (цяпер штат Карнатака).

На 2022 год звыш 60 % з 4695 студэнтаў складалі дактаранты, а 28 % — магістранты[1].

На 2022 год Індыйскі навуковы інстытут налічваў 6 факультэтаў: 1) біялягічных навук, 2) хімічных навук, 3) электратэхнікі, электронікі і інфарматыкі, 4) міжгаліновых навук, 5) машыназнаўства, 6) фізыка-матэматычных навук. Асобна дзейнічалі асяродкі пры кіраўніку ІНІ і самастойныя таварыствы.

Асобна пры кіраўніку ІНІ працавалі:

Самастойна дзейнічалі:

  • Таварыства перадавых энергатэхналёгіяў біярэшткаў;
  • Тэхнапарк штучнага інтэлекту і робататэхнікі;
  • Асяродак дасьледаваньняў мозгу;
  • 2 фундацыі — 1) Фундацыя навукі, інавацыяў і разьвіцьця, 2) Фундацыя мэдычнай школы;
  • Аб'яднаньне выпускнікоў;
  • Плян заахвочваньня маладых навукоўцаў;
  • Рада навукі і тэхналёгіяў штата Карнатака[2].

27 траўня 1909 году ў Бангалоры заснавалі Індыйскі навуковы інстытут паводле статутнага распараджэньня ўраду Брытанскай Індыі, які вылучыў на яго дзейнасьць па 87 500 рупіяў штогод. На яго ўтварэньне Княства Майсур ахвяравала 371 акр зямлі і 500 000 рупіяў, а таксама па 50 000 рупіяў штогод на ўтрыманьне. Да 1904 году прамысловец Джамшэджы Тата ахвяраваў на праект ВНУ, які распрацаваў камітэт пад кіраўніцтвам пэдагога Бурджорджы Падшаха, і яшчэ 125 000 рупіяў на штогадовае ўтрыманьне. Спачатку дзейнічала 2 факультэты з катэдрамі агульнай і дастасоўнай хіміі ды электратэхнікі. У 1911 годзе першая група студэнтаў пачала навучаньне[3].

У 1933—1937 гадох кіраўніком ІНІ быў Чандрасэкара Раман, які ў 1930 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне фізыкі.

За 1995—2021 гады выкладнікі ІНІ атрымалі 1133 патэнтаў. За 2021 год яны выдалі 2928 навуковых артыкулаў[1]. На 2022 год Індыйскі навуковы інстытут налічваў 40 катэдраў у складзе 6 факультэтаў біялягічных навук, хімічных навук, электратэхнікі, міжгаліновых дасьледаваньняў, машыназнаўства і фізыка-матэматычных навук. Новае студэнцкае мястэчка разьмясьцілі ў Чалакеры, што ў Чытрадурскай акрузе штата Карнатака[3].

  1. 1 2 3 ІНІ ў лічбах (анг.) // Індыйскі навуковы інстытут, 2022 г. Праверана 1 сьнежня 2022 г.
  2. 1 2 3 Факультэты (анг.) // Індыйскі навуковы інстытут, 2022 г. Праверана 30 лістапада 2022 г.
  3. 1 2 3 Гісторыя (кан.) // Індыйскі навуковы інстытут, 2022 г. Архіўная копія ад 2022 г. Праверана 30 лістапада 2022 г.
  4. Кіраўнік (кан.) // Індыйскі навуковы інстытут, 2022 г. Архіўная копія ад 2022 г. Праверана 30 лістапада 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]