Інстытут жыльлёва-камунальнай гаспадаркі
| Інстытут жыльлёва-камунальнай гаспадаркі | |
| Будынак Інстытуту (2020 год) | |
| Абрэвіятура | ІЖКГ |
|---|---|
| Дата ўтварэньня | 25 студзеня 2018 (8 гадоў таму)[1] |
| Тып | навуковая |
| Юрыдычны статус | дзяржаўная ўстанова |
| Мэта | зьмяншэньне выдаткаў у жыльлёва-камунальнай гаспадарцы |
| Штаб-кватэра | Першамайскі раён, вул. Купрэвіча, д. 10 |
| Месцазнаходжаньне | Менск |
| Каардынаты | 53°55′35″ пн. ш. 27°41′23″ з. д.HGЯO |
| Дзейнічае ў рэгіёнах | Беларусь |
| Афіцыйныя мовы | расейская |
| Кіраўнік | Вадзім Кіцікаў |
| Намесьнік па навуковай працы | Іван Бараноўскі |
| Навуковая сакратарка | Ірына Вага[2] |
| Матчына кампанія | Нацыянальная акадэмія навук Беларусі |
| Сайт | institut-gkh.by |
Інстытут жыльлёва-камунальнай гаспадаркі — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў студзені 2018 году.
На 2022 год уваходзіў у склад Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук НАНБ[3]. Налічваў 4 аддзелы: 1) эканомікі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ), 2) інфарматызацыі ЖКГ, 3) жыльлёвай гаспадаркі, 4) рэсурсаў і навукова-тэхнічнага разьвіцьця. Укараняў энэргаашчадныя прылады ў жытло. Распрацоўваў жыльлёвыя нарматывы. Ладзіў маніторынг выдаткаў у ЖКГ. Праводзіў навуковыя дасьледаваньні ЖКГ[4].
3 кастрычніка 2017 году намесьнік старшыні ўраду Беларусі Анатоль Калінін заявіў: «Урадам прынята рашэньне аб стварэнні пры Акадэміі навук інстытута, які будзе займацца непасрэдна пытаньнямі галіны жыллёва-камунальнай гаспадаркі»[5]. 13 сьнежня 2017 году па міністар жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандар Церахаў паведаміў, што ў інстытуце мелі стварыць 6 аддзелаў, 4 зь якіх адразу: жыльлёвай гаспадаркі, інфарматызацыі ЖКГ, рэсурсаў і навукова-тэхнічнага разьвіцьця, эканомікі. Першым заданьнем для Інстытуту ЖКГ была распрацоўка тэхнічных патрабаваньняў да надзейнасьці і энэргаёмістасьці новага пакаленьня ліфтаў[6].
25 студзеня 2018 году Бюро Прэзыдыюму НАН Беларусі ўхваліла Пастанову № 33 аб стварэньні Інстытуту жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. 3 кастрычніка 2019 году кіраўнікі ІЖКГ Вадзім Кіцікаў паведаміў пра распрацоўку адзінай цэнтралізаванай сыстэмы ўліку рэсурсаў ЖКГ. Укараненьне бескантактнай перадачы зьвестак з прыбораў уліку мела дазволіць пазьбегнуць выдаткаў працы на зьняцьцё паказаньняў прыбораў і разьлік плацяжоў. Для гэтага разьлічвалі задзейнічаць оптавалаконныя лініі апэратараў электрасувязі. Зьвесткі мелі паступаць з прыбораў уліку выдаткаў вады і электраэнэргіі, газу і цяпла ў цэнтар уліку камунальных рэсурсаў. Адпаведнымі зьвесткамі маглі карыстацца дыспэтчары і бухгальтэрыя ЖКГ, разьлікова-даведкавы цэнтар, самі спажыўцы і пастаўнікі паслуг, а таксама органы дзяржаўнага кіраваньня[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пра інстытут (рас.) // Інстытут жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, 2022 г. Праверана 15 сьнежня 2022 г.
- ↑ Кіраўніцтва інстытуту (рас.) // Інстытут жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, 2022 г. Праверана 15 сьнежня 2022 г.
- ↑ Аддзяленьне фізыка-тэхнічных навук // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 2022 г. Праверана 15 сьнежня 2022 г.
- ↑ Арганізацыі Аддзяленьня фізыка-тэхнічных навук // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, 8 лістапада 2018 г. Праверана 15 сьнежня 2022 г.
- ↑ Вера Сяргеева. Інстытут па пытаньнях ЖКГ можа быць створаны пры НАН Беларусі да канца году // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 3 кастрычніка 2017 г. Праверана 15 сьнежня 2022 г.
- ↑ Юлія Дылянок. Навукова-дасьледчы цэнтар ЖКГ пры НАН пачне працаваць з 1 студзеня 2018 году // БелТА, 13 сьнежня 2017 г. Праверана 15 cьнежня 2022 г.
- ↑ Адзіную сыстэму ўліку рэсурсаў ЖКГ распрацоўваюць у Беларусі // БелТА, 3 кастрычніка 2019 г. Праверана 15 cьнежня 2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Электронныя звароты (рас.) // Інстытут жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, 2022 г. Праверана 15 сьнежня 2022 г.
- Навіны (рас.)
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |