Ёнчэпінг (лэн)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ёнчэпінг
па-швэдзку: Jönköpings län
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Швэцыя
Статус Лэн
Адміністрацыйны цэнтар Ёнчэпінг
Дата ўтварэньня 1687
Ляндсгёўдынг Гэлена Юнсан
Насельніцтва (2023)
368 856 (6-е месца)
Шчыльнасьць 34 чал./км²
Плошча 10 475 км² (12-е месца)
Шырата Паўночная 57°45’0
Даўгата Усходняя 14°12’0
Лэн Ёнчэпінг на мапе Швэцыі
Ёнчэпінг на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 SE-F
Код аўтам. нумароў F
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ёнчэпінг (па-швэдзку: Jönköpings län) — лэн, разьмешчаны ў цэнтральнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапе Смолянд і часткова (на паўночным захадзе) — у Вэстэр’ётляндзе. Мяжуе з лэнамі Галянд, Вэстра-Ёталянд, Эстэр’ётлянд, Кальмар і Крунубэрг. Адміністрацыйны цэнтар — Ёнчэпінг.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Камуны лэну Ёнчэпінг

Ёнчэпінг разьмешчаны ў сярэдняй частцы паўднёвай Швэцыі і зьяўляецца лягістычным і дэмаграфічным цэнтрам Скандынавіі. Гэта самая індустрыялізаваная вобласьць у Скандынавіі і лічыцца найбольш спрыяльнай для камэрцыйнай дзейнасьці часткай Швэцыі, якая часта завецца калыскай прадпрымальніцтва. Лэн Ёнчэпінг падзяляецца на 13 камунаў, большая частка зь якіх знаходзяцца ў ляндскапе Смолянд, і толькі далучаныя да яго ў 1998 г. камуны Габу і Мульшэ — у Вэстэр’ётляндзе. Насельніцтва лэну складае 368 856 чал. (па стане на 31.12.2023).

Найбуйнейшыя гарады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Ёнчэпінг зьяўляюцца Ёнчэпінг (100 579 чал.), Вэрнаму (19 822 чал.), Нэсшэ (18 479 чал.), Транос (14 789 чал.).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ёнчэпінг (лэн)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў