Ёзэф Вэрт
Ёзэф Вэрт | |
па-нямецку: Joseph Werth | |
тытулярны біскуп Бульны | |
---|---|
1991 — 2002 | |
Наступнік: | Ёсэф дэ Кэсэль |
Біскуп дыяцэзіі Перамяненьня Панскага ў Новасыбірску | |
2002 — цяперашні час | |
Старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі | |
2005 — цяперашні час | |
Папярэднік: | Тадэвуш Кандрусевіч |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
4 кастрычніка 1952 Караганда, Казаская ССР |
Адукацыя: | Ковенская духоўная сэмінарыя |
Узнагароды: | |
Ёзэф Вэрт, таксама Ёсіф Вэрт SJ (па-расейску: Иосиф Верт, па-нямецку: Joseph Werth; нарадзіўся 4 кастрычніка 1952, Караганда, Казаская ССР) — расейскі каталіцкі дзеяч, біскуп.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паходзіць зь сям’і этнічных немцаў, якія былі выселеныя савецкім урадам у Казахстан. Дзед біскупа па мячы Ёзэф Вэрт (1871, Шонхен, цяпер Панінскае, Саратаўская вобласьць — 1951), жанаты з Паўлінай Дэмунд (1881, Шонхен — 1933), у 1929 быў дэпартаваны як кулак. Дзед біскупа па кудзелі Дамінік Гёрнэр (нарадзіўся ўнавакольлі Адэсы) каля 1931 быў дэпартаваны ў Казахстан. Сам біскуп быў 2-м з 11-і дзяцей Ёгана (1 кастрычніка 1923, Шонхен — 18 лістапада 1995, Ільбэнштат, Нямеччына) і Марыі з Гёрнэраў (нарадзілася 23 сьнежня 1931, Адэса, Украіна) Вэртаў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля службы ў Савецкім войску, у 1975, паступіў у падпольны навіцыят Ордэна езуітаў у Летуве. У 1977 стаў манахам гэтага ордэна. У 1979 паступіў у Ковенскую духоўную сэмінарыю. 27 траўня 1984 быў пасьвечаны ў сьвятара. Праслужыўшы год у Сьвянцянах, быў накіраваны ў Акцюбінск (Казахстан), а затым у 1987—1991 служыў у Марксе (Саратаўская вобласць).
13 красавіка 1991 прызначаны апостальскім адміністратарам для каталікоў азіяцкае часткі Расеі і пасьвечаны на тытулярнага біскупа Бульны (да 2002). 18 траўня 1998 пасьля падзелу адміністратуры на дзьве часткі ўзначаліў каталікоў Заходняе Сыбіры. 11 лютага 2002 — пасьля ўсталяваньня Ватыканам каталіцкіх дыяцэзіяў у Расеі — узначаліў дыяцэзію Перамяненьня Панскага з цэнтрам у Новасыбірску. У сьнежні 2004 прызначаны ардынарыем для каталікоў бізантыйскага абраду. У студзені 2005 прызначаны старшынём Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі. У сакавіку 2008 пераабраны на другі тэрмін.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Камандор ордэну «За заслугі перад Фэдэратыўнай Рэспублікай Нямеччына» (2005).[1]
Папярэднік няма |
Тытулярны біскуп Бульны 1991-2002 |
Наступнік Ёсэф дэ Кэсэль |
Папярэднік няма |
Біскуп дыяцэзіі Перамяненьня Панскага ў Новасыбірску з 2002 |
Наступнік няма |
Папярэднік Тадэвуш Кандрусевіч |
Старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі 2005-2011 |
Наступнік Паолё Пэццы |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біскуп Ёзэф Вэрт: Касьцёл паслаў мяне да рэальнай грэкакаталіцкай паствы, а не да віртуальнай (рас.)
- Біскуп Ёзэф Вэрт аспрэчыў слых аб тым, што ён можа стаць Папам Рымскім (рас.)
- Герб Яго Эксцэленцыі біскупа Ёзэфа Вэрта (рас.)
- Копіі зыходных публікацый для матэрыялу: Абраны новы старшыня Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Расеі(недаступная спасылка) (рас.)
- Біскуп Ёзэф Вэрт (сайт Катэдральнага касьцёлу Перамяненьня Панскага ў Новасыбірску) (рас.)
- Біскуп Ёзэф Вэрт (Joseph Werth) Catholic.Ru. Заходняя Сыбір. Біскуп (рас.)
- Каталікі бізантыйскага абраду ў Расеі (рас.)
- Біскуп Ёзэф Вэрт , S.J. (анг.)