Ёганэс Свэйнсан К’ярваль
Ёганэс Свэйнсан К’ярваль | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 15 кастрычніка 1885[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 13 красавіка 1972[4][2][3] (86 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, паэт |
Узнагароды | |
Ёганэс Свэйнсан К’ярваль (па-ісьляндзку: Jóhannes Sveinsson Kjarval; 15 кастрычніка 1885, Эфці-Эй, Ісьляндыя — 13 красавіка 1972, Рэйк’явік) — ісьляндзкі мастак.
Мастак пры нараджэньні атрымаў імя і імя па бацьку Ёганэс Свэйнсан, рос у вёсцы ў мясцовасьці Боргафіёрдур эйстры (па-ісьляндзку: Borgarfjörður eystri). Вядомасьць як мастаку яму прынесьлі, з аднаго боку, рэалістычныя краявіды Ісьляндыі, з другога боку, творы, напоўненыя містыкай — на палотнах ажываюць героі сагаў, эльфы, тролі. У 1910 годзе ўзяў псэўданім К’ярваль.
Вывучаў мастацтва ў Рэйк’явіку і Капэнгагене, наведваў Італію і Англію. У 1950 годзе пабудаваў літні дом у Остляндзе, які называў К’ярвальсхвамі. У Рэйк’явіку яму прысьвечаны музэй (гл. Музэй К’ярваля).
Пахаваны на могілках у Рэйк’явіку. Яго партрэт разам з адной прац зьмешчаны на банкноце ў 2000 ісьляндзкіх кронаў.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Johannes Kjarval
- ^ а б Jóhannes Kjarval // Kunstindeks Danmark (дац.)
- ^ а б Jóhannes S(veinsson) Kjarval // Grove Art Online (анг.) / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
- ^ RKDartists
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ёганэс Свэйнсан К’ярваль — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў