Сяргей Токць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 22:40, 7 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Сяргей Токць (нар. 12 красавіка 1968, в. Бершты Гарадзенская вобласьць) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1997).

Біяграфія

У 1992 скончыў гістарычны факультэт Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1995 — асьпірантуру пры Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Працуе на катэдры беларускай культуры Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1997 абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Дзяржаўны апарат царызму ў Беларусі ў 30—60-х гадах ХІХ ст. (структура, функцыі, чыноўніцкі корпус)». Дасьледуе праблемы этнаканфэсійнай і сацыяльнай гісторыі Беларусі 1920 стагодзьдзяў, праводзіць мікрагістарычныя дасьледаваньні.

За манаграфію «Беларуская вёска на мяжы эпох» атрымаў Стыпэндыю польскага ўраду імя Лява Сапегі[1], у часе якой сабраў матэрыял пра Ськідальскім паўстаньні 1939 году[2].

Крыніцы

  1. ^ Прэмію імя Сапегі атрымаў Сяргей Токць // «Наша Ніва», 7 красавіка 2008.
  2. ^ Токць, Сяргей. Скідзельскае паўстаньне 1939 году: антрапалёгія канфлікту // «ARCHE» № 8 (83), 2009.

Вонкавыя спасылкі