Лютэранская кірха (Менск)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Luckas-bot (гутаркі | унёсак) у 16:28, 8 сакавіка 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Кірха на здымку пач. XX ст.

Лютэранская кірха — пратэстанцкі храм у Менску.

Збудаваная ў 1846 року, зьнішчаная пасьля Другой Сусьветнай вайны. Стаяла на Новым Месьце прыкладна на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца будынак з уваходам на станцыю мэтро Кастрычніцкая і рэстарацыяй «Патыё Піцца».

Гісторыя

У 1846 року на Захараўскай вуліцы на месцы ранейшага драўлянага храму ўзьвялі мураваную лютэранскую царкву (кірху) даволі ўнушальных памераў.[1]

У 1930-я рокі савецкія ўлады ліквідавалі лютэранскую грамаду, а храм зачынілі і перарабілі на першы ў Беларусі дзіцячы гукавы кінатэатар «Навіны дня».

Будынак быў пашкоджаны падчас Другой Сусьветнай вайны, пазьней канчаткова зруйнаваны.

Крыніцы

  1. ^ Кірха // Мінск. Стары і новы / У. Валажынскі. — Менск, 2007. С. 140

Літаратура

  • Мінск. Стары і новы / аўт.-склад. У. Валажынскі; пад. рэд. З. ШыбекіМенск: Харвест, 2007. — 272 с.: іл. ISBN 978-985-16-0092-8.

Вонкавыя спасылкі