Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Мёры)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Kazimier Lachnovič (гутаркі | унёсак) у 01:22, 23 ліпеня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Сакральнае збудаваньне
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Мары
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьв. Панны Мары
Краіна Беларусь
Места Мёры
Каардынаты 55°36′51.93″ пн. ш. 27°37′49.28″ у. д. / 55.614425° пн. ш. 27.6303556° у. д. / 55.614425; 27.6303556Каардынаты: 55°36′51.93″ пн. ш. 27°37′49.28″ у. д. / 55.614425° пн. ш. 27.6303556° у. д. / 55.614425; 27.6303556
Канфэсія Каталіцкая царква і каталіцтва
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль нэаготыка
Дата заснаваньня 1853
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на мапе Беларусі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — рымска-каталіцкае сакральнае збудаваньне ў Мёрах, узьведзенае ў 1907. Знаходзіцца на ўсходнім беразе Мёрскага возера ў паўднёвай частцы места. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Гісторыя

Паводле некаторых зьвестак, першы касьцёл у Мёрах зьявіўся яшчэ ў XVI ст. З 1728 у мястэчку дзейнічаеў кляштар канонікаў рэгулярных.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (18301831) у 1832 расейскія ўлады ліквідавалі кляштар.

Новы касьцёл збудавалі ў 1907 з чырвонай цэглы на месцы драўлянай капліцы. Па Другой сусьветнай вайне ў 1951 сьвятыню прыстасавалі пад склад збожжа, але аддалі вернікам ужо ў 1956.

Архітэктура

Помнік архітэктуры нэаготыкі. 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з 5-граннай алтарнай часткай, да якой з паўднёвага боку далучаецца закрысьція. Фасады будынка з высокім цокалем рытмічна падзяляюцца ступеньчатымі контрфорсамі і стральчатымі аконнымі праёмамі. Вось сымэтрыі галоўнага фасада падкрэсьліваецца ўходным парталам і акном-ружай. Завершаныя высокімі шпілямі 3-ярусныя вежы ўмацоўваюцца ступеньчатымі контрфорсамі, падзяляюцца вузкімі нішамі. Вежа-ліхтар завяршае цэнтральны шчыт.

Нэфы перакрываюцца стральчатымі скляпеньнямі. Абразы «Маці Божая Ружанцовая» і «Язэп зь дзіцем» (пачатак XIX ст.), «Маці Божая Чэнстахоўская» (1878), драўляная скульптура «Укрыжаваньне» (XIX ст.)[1].

Каля касьцёла помнік ненароджанаму дзіцяці (мастак А. Дранец).

Крыніцы

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура

  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі

Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Мёры)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў