Валеры Іваноў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Bocianski (гутаркі | унёсак) у 01:08, 8 студзеня 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Валеры Іваноў
Намесьнік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь
28 сьнежня 2010 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1955

в. Папехінка Клімавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці
Адукацыя:
Узнагароды:
мэдаль «За працоўную адзнаку» ордэн Пашаны юбілейны мэдаль „90 гадоў Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусі“

Вале́ры Мікала́евіч Івано́ў (нарадзіўся ў 1955 годзе, в. Папехінка Клімавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці) — беларускі дзяржаўны дзяяч, намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі.

Жыцьцяпіс

У 1973 годзе скончыў Клімавіцкі саўгас-тэхнікум.

Працаваў галоўным заатэхнікам, старшынём калгасу «Кастрычнік», старшынём калгасаў імя Дзімітрава Круглянскага раёну, «Рассвет» імя К. П. Арлоўскага Кіраўскага раёну Магілёўскай вобласьці.

У 1983 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, у 1992Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, у 2006Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі.

19871997 — першы намесьнік старшыні Круглянскага райвыканкаму. 20022004 — старшыня Шклоўскага райвыканкаму.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў 2 і 3 скліканьняў, намесьнік старшыні ПП НС РБ 4 скліканьня (20082010).

25 траўня 201028 сьнежня 2010 — першы намесьнік старшыні Менскага аблвыканкаму.

З 28 сьнежня 2010 — намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі.

Жанаты, мае двох дзяцей.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, мэдалём «За працоўныя адзнакі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парлямэнцкага сходу Саюзу Беларусі й Расеі.

Крыніцы

Літаратура

  • Валеры Іваноў назначаны намесьнікам прэм’ер-міністра Беларусі // «Звязда» №254 (26862) 29 сьнежня 2010

Вонкавыя спасылкі