Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Branisłaŭ Taraškievič - Biełaruskaja gramatyka dla škoł, 1929.png

Беларускі клясычны правапіс, або тарашкевіца — правапіс беларускай мовы (у шырэйшым сэнсе — моўная норма), заснаваны на літаратурнай норме сучаснай беларускай мовы і яе правілах да палітычнай рэформы беларускай артаграфіі 1933 году і пэўных акадэмічных прапановах 1930, 1933 і 1993 гадоў. Першы ўнармаваны правапіс беларускай мовы і традыцыйны беларускі правапіс у сучасным разуменьні.

Упершыню кадыфікаваны Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе, афіцыйна ўжываўся ў Беларусі да праведзенай савецкімі ўладамі русіфікатарскай рэформы 1933 году. Па 1933 годзе працягваў выкарыстоўвацца беларускімі навуковымі, культурнымі, грамадзкімі і палітычнымі арганізацыямі па-за межамі СССР. З аднаўленьнем незалежнасьці ў 1990 годзе вярнуўся і пашырыўся ў Беларусі.
(артыкул цалкам…)

Пагоня з надпісам Жыве Беларусь!

Жыве Беларусь! — патрыятычны заклік, скіраваны на абуджэньне нацыянальна-грамадзянскіх пачуцьцяў, кансалідацыю народу Беларусі ў абарону свабоды, незалежнасьці сваёй краіны, роднай мовы, усёй нацыянальнай культуры.

Шырокае ўжываньне гэтага выразу-фразэалягізму ў розныя часы стала магчымым дзякуючы яго зьместу — зычаньню росквіту сваёй зямлі і дзяржаве. Разглядаецца як нацыянальны дэвіз — адзін зь беларускіх нацыянальных сымбаляў разам з гербам Пагоняй і бел-чырвона-белым сьцягам — у якім у максымальна ляпідарнай форме фармулюецца беларуская нацыянальная ідэя. Упершыню прагучаў у вершы Янкі Купалы «Гэта крык, што жыве Беларусь», напісаным у 1905—1907 гады.
(артыкул цалкам…)

Ардабільскі дыван, створаны ў 1539—1540 гадах, ёсьць найстарэйшым у сьвеце дыванам.
Ардабільскі дыван, створаны ў 1539—1540 гадах, ёсьць найстарэйшым у сьвеце дыванам.

Актуальныя падзеі


Гэты дзень у гісторыі

Барыс Савінкаў

18 жніўня:

  • 1786 — заснаваны Рэйк’явік
  • 1868 — францускі астраном П’ер Жансэн вынайшаў у сонечным спэктры новы хімічны элемэнт He
  • 1924 — арышт лідэра антысавецкага падпольля Барыса Савінкава (на выяве) у Менску
  • 1968 — кіраўніцтва краін Варшаўскай дамовы ўхваліла ўвод войскаў у Чэхаславаччыну
  • 1976 — нямецкі пастар эвангелічнай царквы Оскар Брузэвіц публічна спаліў сябе ў знак пратэсту супраць парушэньняў правоў чалавека ў Нямецкай Дэмакратычнай Рэспубліцы
  • 1991 — хатні арышт Міхаіла Гарбачова ў Крыме
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 сьнежня)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.