Аповесьць пра Таўдала
Выгляд
«Апо́весьць пра Таўдала» (па-старабеларуску: Книга о Таудале-рыцери) — помнік беларускай перакладной літаратуры XVI стагодзьдзя, твор царкоўна-рэлігійнага характару.
Аснову сюжэту складае апісаньне незвычайнага падарожжа па замагільным сьвеце душы рыцара Таўдала, які ад моцнага перапою часова страціў прытомнасьць. Уражаны пакутамі грэшнікаў у пекле, герой каецца ў правінах і вырашае жыць праведна, паводле хрысьціянскіх запаветаў.
Арыгінал аповесьці пад назваю «Відзеж Тундала(en)» зьявіўся ў XII стагодзьдзі на лацінскай мове ў Ірляндыі. Беларускі пераклад узыходзіць да чэскай крыніцы. Вядомы ў адзіным сьпісе сярэдзіны XVI ст., які захоўваўся ў рукапісным зборніку бібліятэкі Красінскіх у Варшаве(pl) і загінуў у час Другой сусьветнай вайны.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Чамярыцкі, В. А. «Аповесць пра Таўдала» / В. А. Чамярыцкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2 — С. 139.