Перайсьці да зьместу

Тафільдыевыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Tofieldiaceae»)
Тафільдыевыя
Tofieldia calyculata — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаАднадольныя (Monocots)
АтрадШальнікакветныя (Alismatales)
СямействаТафільдыевыя
Бінамінальная намэнклятура
Tofieldiaceae Takht.

Тафільдыевыя[1] (Tofieldiaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 4 роды і каля 28 відаў[2].

Травы шматгадовыя, карэнішчавыя. Сьцябло з слаба разьвітым сьцябловым лісьцем або безь яго. Прыкаранёвае лісьце плоскае мечападобнае, лінейна-ланцэтнае, з паралельным жылкаваньнем. Кветкі дробныя, сабраныя ў шматкветкавае суквецьце цыліндрычнай формы, радзей адзінкавыя. Калякветнік шасьціскладны. Тычачак 6(9). Плод — каробачка[1].

Распаўсюджаныя ва ўмераных раёнах Эўразіі (асабліва ва Ўсходняй Азіі), у Паўночнай і Паўднёвай Амэрыкі (паўночныя раёны і Анды)[1].

  1. ^ а б в Парфегов, В. И. (общ. ред.) Флора Беларуси: сосудистые растения. — М.: Беларуская навука, 2017. — Т. 3. — С. 10. — ISBN 978-985-08-2191-1  (рас.) (бел.)
  2. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217.  (анг.)