For My Pain…
For My Pain… | |
Інфармацыя | |
---|---|
Гады | 1999–2004 |
Адкуль | Аулу, Фінляндыя |
Мова | ангельская |
Жанр(ы) | гатычны мэтал |
Выдавец | Spinefarm Records |
Зьвязаныя праекты |
|
Удзельнікі |
|
http://www.formypain.com/ |
For My Pain… (скарочана FMP) — фінскі гурт з гораду Аулу, які выконвае музыку ў такіх жанрах як сымфанічны мэтал і гатычны мэтал. Музычны калектыў прэтэндаваў на статус супэргурта, бо ў ім сышліся ўдзельнікі вядомых фінскіх гуртоў. За час свайго існаваньня гурт выпусьціў адзін альбом і сынгл.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Фармаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ідэя стварыць гурт паўстала ў Алці Вецелайнена яшчэ ў 1999 годзе. Алці Вецелайнен і Петры Сан калу пачалі падбіраць людзей. У групу былі запрошаны Томас Холопайнен (клявішнік з Nightwish) і Лауры Туохіма (гітарыст з Charon і Embraze). Кожны зь іх быў зацікаўлены ў гурце, аднак усе былі заняты сваімі музычнымі калектывамі й праект давялося адкласьці да лепшых часоў. Афіцыйна «For My Pain» утварылася толькі ў 2002 годзе.
Дэбютны альбом Fallen[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Да працы над Fallen была таксама прыцягнута вакалістка з «Ram Zet» Мірыям Рэнваг, чый голас удала ўпісаўся ў атмасфэру альбома. Сэсіі гуказапісу праходзілі ў самай вядомай у Фінляндыі студыі, што спэцыялізуецца на мэтале — Tico-tico. Дыск выйшаў у сьвет ў красавіку 2003 году, а яго шыраньнем займаўся вядомы лэйбл «Spinefarm Records».
Сынгл Killing Romance[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
За першым альбомам рушыў усьлед сынгл Killing Romance. Ён быў выпушчаны ў 2004 годзе. Сынгл зьмяшчае тры новыя кампазыцыі. З тых часоў гурт не выпускаў новага матэрыялу.
Праца над другім альбомам[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2007 годзе было абвешчана, што гурт зьбіраецца выпусьціць новы альбом той жа восеньню, аднак у кастрычніку было абвешчана, што альбом будзе адкладзены, аднак ён пакуль так і не ўбачыў сьвет.
Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Асноўны склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Юха Кюльмянен (Reflexion) — вакал
- Лауры Туохімаа (Charon, Embraze) — гітара
- Олі-Пеку Тэры (Eternal Tears of Sorrow) — гітара
- Алці Ветеляйнен (Eternal Tears of Sorrow) — бас-гітара
- Томас Холопайнен (Nightwish) — клявішныя
- Петры Сан калу (Eternal Tears of Sorrow) — ударныя
Запрошаныя музыкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Таро Кінунен — клявішныя на сынгле Killing Romance
- Мірыям Ренвог (Ram-Zet) — вакал у кампазыцыях «Dancer in the Dark» і «Too Sad To Live»
Дыскаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Fallen (2003)
- Killing Romance (сынгл, выдаваўся толькі ў Фінляндыі) (2004)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]