Цывэта афрыканская
Выгляд
(Перанакіравана з «Civettictis»)
Цывэта афрыканская | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты (Eucaryota) |
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
Падатрад | Коткападобныя (Feliformia) |
Сямейства | Вівэравыя (Viverridae) |
Падсямейства | Viverrinae |
Род | Civettictis |
Від | Цывэта афрыканская |
Бінамінальная намэнклятура | |
Civettictis civetta (Schreber, 1776) | |
Арэал | |
Цывэта афрыка́нская (Civettictis civetta) — від драпежных жывёлаў зь сямейства вівэравых.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня цела складае 67–84 см, даўжыня хваста — 34–47 см, маса — 9.5–20 кг. Гэта плямістыя жывёлы з доўгім моцным целам, шырокай галавой з завостранай пысай, круглявымі малымі вушамі, доўгімі нагамі і пухнатым паласатым хвастом. Ёсьць грэбень цёмных валасоў ўздоўж хрыбетніка да хваста.
Пражываньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Распаўсюджаны ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары. Жывуць у розных месцах: лясы, саванны і балоты.
Паводзіны
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядзе адзіночны ці парны і начны вобраз жыцьця. Усяедны, здабыча: дробныя грызуны, птушкі, паўзуны, вусякі і іншыя беспазваночныя, плады, падлу. Пры руху выгінае спіну і трымае галаву нізка.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Do Linh San, E., Gaubert, P., Wondmagegne, D. & Ray, J. 2015. Civettictis civetta. The IUCN (анг.)
- Civettictis civetta | ARKive (анг.)
- Shalu, T. 2000. "Civettictis civetta" (On-line), Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |