Элізабэт Барэт Браўнінг
Элізабэт Барэт Браўнінг | |
па-ангельску: Elizabeth Barrett Browning | |
![]() Гравюра 1871 году на аснове фатаздымка Элізабэт Барэт Браўнінг у 1859 годзе | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 6 сакавіка 1806 Дарэм, Англія |
Памерла | 7 кастрычніка 1849 Флярэнцыя, Італія |
Пахаваная | |
Бацькі | Edward Moulton-Barrett[d][1] Mary Graham-Clarke[d][2] |
Муж | Робэрт Браўнінг |
Дзеці | Robert Barrett Browning[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка |
Гады творчасьці | 1839[3] — 1845[3] |
Мова | ангельская мова[4][5] |
![]() | |
Элізабэт Барэт Браўнінг (па-ангельску: Elizabeth Barrett Browning; 6 сакавіка 1806 — 29 чэрвеня 1861) — адна з найвыбітнейшых ангельскіх паэтак Віктарыянскай эпохі. Цягам яе жыцьця яе паэзія была папулярная як у Англіі, так і ў Злучаных Штатах[6]. Збор яе апошніх вершаў быў апублікаваны яе мужам, Робэртам Браўнінгам, неўзабаве пасьля яе сьмерці.
Раньняе жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Элізабэт Барэт Моўлтан Барэт нарадзілася 6 сакавіка 1806 году паміж вёскамі Коксхоў і Келоў у графстве Дарэм, Ангельшчына.
Яе бацькамі былі Эдўард Барэт Моўлтан Барэт (анг. Edward Barrett Moulton Barrett) і Мэры Грэхэм Кларк (анг. Mary Graham Clarke); Элізабэт была старэйшай з 12-ці дзяцей. Усе дзеці дажылі да даросласьці, акрамя адной дзяўчыны, якая памерла ў чатырохгадовым узросьце, калі Элізабэт было восем. Усе дзеці ў яе сям’і мелі свае мянушкі: Элізабэт была «Ба» (анг. Ba). Чальцы сям’і Барэт, некаторыя зь якой былі крэольцамі па паходжаньні, раней стагодзьдзямі жылі на Ямайке, дзе яны трымалі цукровыя плянтацыі і разьлічвалі на танную рабскую працу. Айцец Элізабэт вырашыў гадаваць сваю сям’ю ў Ангельшчыне, нягледзячы на павялічваньне багацьця на Ямайцы. Сям’я Грэхэм Кларк была такой жа заможнай, як і сям’я Барэт.
Элізабэт была хрышчоная ў Келаўскай прыхадзкой царкве, хоць яна ўжо была ахрышчана сябрам сям’і Барэт у першы тыдзень пасьля яе нараджэньня.
Годам пазьней, пасьля нараджэньня пятага па ліку дзіцяці, Генрыеты, Эдўард набыў маёнтак Хоўп-Энд у 500 акраў зямлі каля Малвэрн Хілс у Хэрэфордшыры. Элізабэт мела: «вялікі асабісты пакой, зь вітражным шклом у акне, і яна любіла сад, дзе яна клапацілася аб белых ружах у адмысловай альтанцы побач з паўднёвай сьцяной»[7]. Час, які яна правяла ў Хоўп-Эндзе пазьней натхніць яе на напісаньне «Аўроры Лі».
Элізабэт атрымлівала хатнюю адукацыю і наведвала ўрокі настаўніка свайго брата, што дало ёй, па тагачасных мерках, неблагія веды для дзяўчыны. Лічыцца, што яна чытала цэлыя пасажы са «Страчанага рая» і шэраг шэксьпіраўскіх п’есаў яшчэ да дзесяцігадовага ўзросту. Адзначаюць, што цягам хоўп-эндзкага пэрыяду яна была «сьціплай, прылежнай, не па гадах разьвітай, але жвавай, чулай і прывабнай»[8]. Яе захапленьне антычнай культурай і мэтафізыкай ураўнаважвалася рэлігіёзнай апантанасьцю.
Барэты хадзілі на службы ў бліжэйшую пратэстанцкую царкву і Эдўард пачаў браць удзел у біблейскіх і місіянэрскіх таварыствах. Элізабэт была вельмі прывязаная да сваёй крэўі, выконваючы ролю маці. Яна вельмі моцна паважала свайго айца і сьцьвярджала, што жыцьцё стала не ўсьцешным безь яго, і яе маці згаджалася, верагодна з-за таго, што яны да канца не разумелі якім бізнэсам займаецца іхні муж і айцец.
Публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Свой першы верш, «On the Cruelty of Forcement to Man», Элізабэт напісала ў шасьці- ці васьмігадовым узросьце. Рукапіс зараз знаходзіцца ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы; дакладна дата напісаньня верша дыскусійная, бо лічба «2» на даце «1812» напісаная над чымсьці перакрэсьленым. У якасьці падарунка на яе чатырнаццацігодзьдзе яе айцец паабяцаў апублікаваць яе доўгі гамэрычны верш «Маратонская бітва» (The Battle of Marathon, 1820).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/Mary_Russell_Mitford.jpg/200px-Mary_Russell_Mitford.jpg)
Яе першай самастойнай публікацыяй стаў верш «Стансы, натхёныя разважаньнямі пра сучасны стан Грэцыі» (Stanzas Excited by Reflections on the Present State of Greece), апублікаваны ў траўні 1821 году ў часопісе «The New Monthly Magazine»; два месяца пазьней пасьледвала наступная публікацыя — верш «Thoughts Awakened by Contemplating a Piece of the Palm which Grows on the Summit of the Acropolis at Athens»[7].
Першы паэтычны зборнік Элізабэт Барэт Браўнінг — «Рзвагі пра розум і іншыя вершы» (An Essay on Mind, with Other Poems) быў апублікаваны ў 1826 годзе[9]. Гэтая публікацыя прыцягнула ўвагу невідушчага дасьледчыка грэцкай мовы, Х’ю Сьцюарта Бойда, і іншага мовазнаўцы грэцкай мовы Ювэдэйла Прайса, зь якімі яна падтрымлівала працяглае навуковае ліставаньне. Сярод іншых яе сяброў быў М. Джэймз Мартын з Колўэла, зь якім яна таксама вяла ліставаньне цягам усяго жыцьця. Пазьней, па прапанове Бойда, яна пераклала трагедыю Эсхіла «Прыкаваны Прамэтэй» (апублікавана ў 1833; наноў перакладзеная ў 1850). Цягам іхняга сяброўства Барэт вывучала грэцкую літаратуру, асабліва Гамэра, Піндара і Арыстафана.
У 1824 годзе судовая цяжба на конт маёнтка ў Ямайцы завяршылася на карысьць яе кузэна, што паскорыла пагаршэньне фінансавага стану сям’і. У дваццацігадовым узросьце Элізабэт пачала змагацца з пажыцьцёвай хваробай, якую тагачасная мэдычная навука не была здольная дыягназаваць. Каб палегчыць боль, яна пачала прынімаць марфін і неўзабаве стала ад яго залежнай. Хвароба зрабіла яе маральна неўстойлівай і кволай[9]. Мэры Расэл Мітфард апісвала маладую Элізабэт, якая мела:
|
Месцы жыхарства і публікацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/68/Elizabeth_Barrett_Browning.jpg/202px-Elizabeth_Barrett_Browning.jpg)
Хоўп-Энд, Сыдмут і Лёндан[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1818 годзе ў Элізабэт памірае маці. Яе пахавалі на могілках прыходзкай цакрвы сьв. Міхаіла ў Ледбуры. У 1831 годзе памірае бабуля паэткі Элізабэт Моўлтан. У дадатак да страты блізкіх людзей, фінансавы стан сям’і Барэт значна пагаршаецца. Пасьля няўдачы ў судовай справе, якая датычылася маёмасьці ў Ямайцы, адмена рабства напачатку 1830-х моцна паменшыла даход М. Барэта. Грашовыя страты напачатку 1830-х прымусілі яго прадаць маёнтак у Хоўп-Эндзе.
Сям’і пераязджала тры разы з 1832 па 1837 гг., у першы раз у геаргіянскі будынак у Сыдмуце (графства Дэваншыр), дзе яны жылі амаль тры гады. Пазьней яны пераехалі ў дом каля глоўсэстэрскай плошчы ў Лёндане[10].
Канчаткова яны аселі на Ўолпал стрыт 50, у месцы, дзе Элізабэт была яшчэ ў дзяцінстве. Жывучы ў Лёндане, Джон Кэньён, дальні родзіч Элізабэт Барэт, прадставіў яе да такіх славутасьцей літаратурнага сьвету, як Ўільям Ўордсварт, Мэры Расэл Мітфард, Сэмюэль Тэйлар Колрыдж, Альфрэд Лорд Тэнісан і Томас Карлайл.
Элізабэт зноў пачала пісаць, адсылаючы свае вершы ў розныя пэрыядычныя выданьні. Яна ліставалася з тагачаснымі вядомымі літаратарамі, уключаючы Мэры Расэл Мітфард, зь якой яна моцна пасябрылася. Мэры падахвочвала Элізабэт да зьдзяйсьненьня сваіх літаратурных плянаў і ў 1838 годзе зьявіўся першы аўтарскі зборнік сталай паэзіі Элізабэт Браўнінг — «Сэрафім і іншыя вершы» (Seraphim and Other Poems).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ^ Lundy D. R. The Peerage (анг.)
- ^ а б RKDartists (нід.)
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Browning, Elizabeth Barrett-, 1806-1861 // CONOR.SI
- ^ Burr, David Stanford. «Introduction».Sonnets from the Portuguese: a celebration of loveMacmillan (1986) (анг.)
- ^ а б Mander,Rosalie.Mrs Browning: The Story of Elizabeth Barrett.London: Weidenfeld and Nicolson,1980 (анг.)
- ^ Taplin, Gardner B. The Life of Elizabeth BrowningNew Haven: Yale University Press, 1957 (анг.)
- ^ а б Donaldson, Sandra, ed., The Works of Elizabeth Barrett Browning.London: Pickering and Chatto,2010 (анг.)
- ^ Taplin, Gardner, The Life of Elizabeth Barrett Browning, New Haven: Yale University Press, 1957 (анг.)
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Андре Моруа (Перевод с французского В. Меранова) Роберт и Элизабет Браунинг // Иностранная литература. — 2002. — № 2
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Элізабэт Барэт Браўнінг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў