Ханаан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа старажытнага Ханаану

Ханаа́н (па-габрэйску: כְּנַעַן‎ ) — заходняя частка Ўрадлівага паўмесяца. Слова «Ханаан», магчыма, азначае «краіна пурпуру»[1]. Гэтае імя ў старажытнасьці мелі ўласна Фінікія, а ў біблейскія часы — краіна, якая распасьціралася на захад ад паўночна-заходняй лукавіны Эўфрату й ад Ярдану да берагу Міжземнага мора. У цяперашні час тэрыторыя Ханаану падзелена паміж Сырыяй, Лібанам, Ізраілем і Ярданіяй.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старажытны Ханаан быў заселены рознымі народамі, як то хананэі, хеты, ебусэі, амарыі, і ўяўляў сабой цераспалосіцу варожых паміж сабой царстваў і гарадоў-дзяржаваў. Разьмешчаны паміж Міжрэччам і тэрыторыяй Старажытнага Эгіпту, Ханаан, з аднаго боку, знаходзіўся ў цэнтры цывілізацыі Старажытнага Ўсходу, а зь іншага боку, увесь час падвяргаўся зьнешнім нашэсьцям. Жыхары Ханаана першымі ў старажытным сьвеце навучыліся здабываць з малюскаў пурпур і афарбоўваць ім адзеньне. Выхадцы з гэтай зямлі, фінікійцы, заснавалі мноства калёніяў на берагах Міжземнага мора, у тым ліку Картаген. Ханаан зьяўляецца радзімай альфабэту, які лёг у аснову грэцкай і лацінскай сыстэмаў пісьма.

Ханаан быў заваяваны габрэйскімі плямёнамі ў сярэдзіне 2 тысячагодзьдзя да н. э. Самым вялікім дзяржаўным утварэньнем, якія існавалі на ягонай тэрыторыі, было аб’яднанае царства Ізраілю й Юдэі ў часы цароў Саула, Давыда й Саламону.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ И. Ш. Шифман. Финикийский язык. М.: Едиториал УРСС, 2010.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ханаансховішча мультымэдыйных матэрыялаў