Перайсьці да зьместу

Уладзімер Стальмашонак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «У. Стальмашонак»)
Уладзімер Стальмашонак
Дата нараджэньня 6 лютага 1928(1928-02-06)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 7 чэрвеня 2013(2013-06-07) (85 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак маляр
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў
Жанры партрэт
Узнагароды
ордэн «Знак Пашаны»
Народны мастак Беларускай ССР Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларускай ССР

Уладзімер Іванавіч Стальмашонак (6 лютага 1928, Менск — 7 чэрвеня 2013, Менск) — беларускі мастак, пэдагог, Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1981), Народны мастак БССР (1988). Займаўся ў мастацкай студыі Міхаіла Керзіна і Сяргея Каткова (1937—1940). Скончыў Ленінградзкую мастацкую вучэльню (1951), Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім. І. Рэпіна (1957). У 1857—2000 гг. — выкладчык Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытуту (зараз Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

Сябра Беларускага саюзу мастакоў ад 1959 г. (старшыня ў 1965—1968, 1987—1990). Удзельнік выставак ад 1957 г. У 1960—1980-я гг стварыў шэраг манумэнтальных твораў у Менску, Сьветлагорску, Місхоры (Крым), Патсдаме.

Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюзу мастакоў і Міністэрства культуры Расейскай Фэдэрацыі, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, Магілёўскім мастацкім музэі імя П. Масьленьнікава[1].

  1. ^ Дзесяць стагоддзяў беларускага мастацтва. — Мінск: Чатыры чвэрці, 2014. — С. 527.