Сямігадовая вайна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сямігадовая вайна
Дата: 1754/1756—1763
Месца: Эўропа, Паўночная і Цэнтральная Амэрыка, Афрыка, Індыя, Філіпіны
Вынік:
Тэрытарыяльныя
зьмены:
бязь зьменаў у Эўропе. Пераразьмеркаваньне калёніяў паміж Вялікабрытаніяй, Францыяй і Гішпаніяй.
  • Францыя саступіла Вялікабрытаніі Новую Францыю (акрамя Люізыяны) і прызнала брытанскае вяршынства ў Бэнгаліі.
  • Гішпанія саступіла Вялікабрытаніі Флёрыду.
  • Францыя саступіла Гішпаніі Люізыяну.
  • Вялікабрытанія вярнула Гішпаніі Кубу і Філіпіны.
Супернікі
Камандуючыя
Сьцяг краіны або тэрыторыі Фрэдэрык II

Сьцяг краіны або тэрыторыі Георг II (да 1760)
Сьцяг краіны або тэрыторыі Георг III (ад 1760)

Сьцяг краіны або тэрыторыі Фэрдынанд Браўншвайскі

Вільгельм
Сьцяг краіны або тэрыторыі Людовік XV

Сьцяг Аўстрыі Марыя Тэрэзія

Сьцяг Расейскай імпэрыі Лізавета (да 1762)
Сьцяг Расейскай імпэрыі Пётар III (ад 1762)

Сьцяг Гішпаніі Карляс III

Сьцяг краіны або тэрыторыі Фрыдэрык Аўгуст II

Сьцяг краіны або тэрыторыі Аламгір II (да 1759)
Сьцяг краіны або тэрыторыі Шаг Алам II (ад 1759)

Сямігадо́вая вайна́ — вайна, якая цягнулася паміж 1754 і 1763, але асноўныя падзеі адбываліся ў сямігадовы пэрыяд 1756—1763 рокаў. У канфлікце ўдзельнічала большасьць тагачасных вялікіх дзяржаваў, баявыя дзеі вяліся ў Эўропе, Паўночнай і Цэнтральнай Амэрыцы, Заходняй Афрыцы, Індыі і Філіпінах. У гістарыяграфіі асобных краінаў вайну таксама называюць паводле ўдзельнікаў на адпаведным тэатры: Француска-індзейская вайна ў ЗША або Вайна заваёвы ў франкамоўнай Канадзе, хоць у ангельскамоўнай яе частцы яна завецца Сямігадовай (Паўночная Амэрыка, 1754-63); Памэранская вайна (Швэцыі з Прусіяй, 1757-62); Трэцяя Карнацкая вайна (на Індыйскім паўвостраве, 1757-63); Трэцяя Сылеская вайна (Прусіі з Аўстрыяй, 1756-63).

Вайна была выкліканая сутычкай інтарэсаў вялікіх дзяржаваў Эўропы. Вялікабрытанія спаборнічала як з Францыяй, так і з Гішпаніяй за гандаль і калёніі. Тым часам крэплая Прусія змагалася з Аўстрыяй за панаваньне ўнутры і звонку Сьвятой Рымскай імпэрыі ў цэнтральнай Эўропе. Неўзабаве па вайне за аўстрыйскую спадчыну вялікія дзяржавы «памяняліся партнэрамі»; Прусія склала хаўрус з Брытаніяй, а традыцыйныя ворагі — Францыя і Аўстрыя — сфармавалі ўласны альянс. Да ангельска-прускага зьвязу далучыліся меншыя нямецкія дзяржавы (асабліва Гановэр), а пазьней і Партугалія. У аўстра-францускі хаўрус увайшлі Швэцыя, Саксонія і, пазьней, Гішпанія. Расейская імпэрыя спачатку супрацоўнічала з Аўстрыяй, але пасьля ўзыходу на сталец цара Пятра III у 1762, падобна Швэцыі, заключыла сэпаратны мір з Прусіяй.

Вайна скончылася падпісаньнем у 1763 мірных дамоваў у Парыжы паміж Францыяй, Гішпаніяй і Вялікабрытаніяй і ў Губэртусбургу паміж Саксоніяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Вайна ў Эўропе характарызавалася аблогамі і падпаламі гарадоў, а таксама надзвычайна высокімі стратамі ў бітвах: агулам загінула паміж 900 000 і 1 400 000 чалавек.

Найбольшага посьпеху ў Сямігадовай вайне дабілася Вялікабрытанія, якая займела большасьць Новай Францыі ў Паўночнай Амэрыцы, Гішпанскую Флёрыду, некалькі карыбскіх астравоў у Вэст-Індыі, калёнію Сэнэгал на заходнім узьбярэжжы Афрыкі і пераўзыходзтва над францускімі гандлёвымі фарпостамі на Індыйскім субкантынэнце. Амэрыканскія абарыгены былі выгнаныя зь мірных паселішчаў і ня здолелі вярнуць страчаны статус пасьля вайны Пантыяка. У Эўропе вайна пачалася скрайне катастрафічна для Прусіі, аднак спалучэньне ўдачы і пасьпяховае стратэгіі дазволіла каралю Фрыдэрыку Вялікаму аднавіць прускія пазыцыі і захаваць status quo ante bellum напрыканцы вайны. Удзел Партугаліі, Гішпаніі і Швэцыі не вярнуў іх да страчанага статусу вялікіх дзяржаваў. Францыя пазбавілся мноства калёніяў і была абцяжараная вайсковай запазычанасьцю, Гішпанія страціла Флёрыду, але атрымала Францускую Люізыяну і вярнула кантроль над калёніямі Кубай ды Філіпінамі, заваяванымі было Брытаніяй.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]