Самадзейная апэратыўная група «Нараў»

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Самадзейная апэратыўная група «Нараў»
Гады існаваньня 23 сакавіка — 5 кастрычніка 1939
Краіна Польшча
Войны

Другая сусьветная вайна

Вядомыя камандзіры Чэслаў Млот-Фіялкоўскі

Самадзе́йная апэраты́ўная гру́па «На́раў» — адна з груп арміяў Войска Польскага падчас Польскай кампаніі 1939 году.

Самадзейная апэратыўная група «Нараў» была створана 23 сакавіка 1939 году. Кіраўніцтва групай было пакладзена на брыгаднага генэрала Чэслава Млот-Фіялкоўскага. У склад групы ўваходзіла 2 пяхотныя (18-я і 33-я рэзэрвовая) і 2 кавалерыйскія (Падляская і Сувалцкая) дывізіі. Мэтай групы была абарона паўночна-ўсходніх раёнаў Польшчы і прыкрыцьце ўсходняга крылу арміі «Модлін».

6 верасьня 1939 году ў бітве пры Замбруве група страціла 18-ю пяхотную дывізію і кавалерыйскую брыгаду і вымушана была адыйсьці да Белавескай пушчы. Пасьля гэтага ваявала ў складзе апэратыўнай групы «Палесьсе».