Пэтэр Пэлегрыні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэтэр Пэлегрыні
Peter Pellegrini
8-ы прэм’ер-міністар Славаччыны
22 сакавіка 2018 — цяперашні час
Папярэднік: Робэрт Фіца
Міністар унутраных справаў Славаччыны
17 красавіка 2018 — цяперашні час
Папярэднік: Томаш Друкер
Старшыня Нацыянальнай рады Славаччыны
25 лістапада 2014 — 23 сакавіка 2016
Папярэднік: Павал Пашка
Наступнік: Андрэй Данка
Міністар адукацыі Славаччыны
3 ліпеня 2014 — 25 лістапада 2014
Папярэднік: Душан Чаплавіч
Наступнік: Юрай Драксьлер
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 6 кастрычніка 1975(1975-10-06)[1][2] (48 гадоў)
Партыя: Курс — сацыяльная дэмакратыя
Адукацыя:

Пэтэр Пэлегрыні (па-славацку: Peter Pellegrini; нар. 6 кастрычніка 1975, Банска Быстрыца, ЧССР) — славацкі палітык, прэм’ер-міністар Славаччыны (з 2018).

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэтэр Пэлегрыні скончыў эканамічныя факультэты Ўнівэрсытэту Матэя Бэла ў Банскай Быстрыцы, і Тэхнічнага ўнівэрсытэту ў Кошыцах.

У 2002—2006 быў памочнікам дэпутата Нацыянальнай рады Любаміра Важнага. На парлямэнцкіх выбарах 2006 року абраны дэпутатам ад партыі Курс — СД, у 2010 року пераабраны на наступны тэрмін.

Пасьля трэціх перавыбараў у 2012 року стаў намесьнікам міністра фінансаў. На пазачарговым зьезьдзе партыі Курс — СД ў 2014 року быў абраны ейным новым старшынём. Пасьля адстаўкі міністра Душана Чаплавіча стаў 3 ліпеня 2014 міністрам адукацыі, навукі, дасьледаваньняў і спорту. На пасадзе знаходзіўся да 25 лістапада, калі замяніў Паўла Пашку на посьце сьпікера парлямэнту.

Пасьля парлямэнцкіх выбараў 2016 року стаў віцэ-прэм’ерам па інвэстыцыях і інфарматызацыі.

7 сакавіка 2018 пасьля палітычнага крызісу ў дзяржаве, выкліканага забойствам журналіста Яна Куцяка, прызначаны міністрам культуры Славаччыны, аднак ужо праз тыдзень, 15 сакавіка, прэзыдэнт Андрэй Кіска даў яму даручэньне сфармаваць новы ўрад пасьля падачы ў адстаўку кабінэту Робэрта Фіцы. 22 сакавіка пастаўлены прэм’ер-міністрам Славаччыны.

Вонкавыя спасынкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Peter Pellegrini // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Peter Pellegrini // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ а б https://www.vlada.gov.sk/20293/peter-pellegrini/ (славац.)