Перайсьці да зьместу

Міклаш Кюзьміч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Міклаш Кызьміч»)
Міклаш Кюзьміч
Mikloš Küzmič
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 верасьня 1737(1737-09-15)[1]
Памёр 11 красавіка 1804(1804-04-11)[2] (66 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці сьвятар, пісьменьнік, перакладнік
Мовы прэкмурская, вугорская
Значныя творы Абэцэдная кніжка для народных школаў
Подпіс

Мі́клаш Кюзьміч (па-славенску: Mikloš Küzmič, па-вугорску: Küzmics Miklós; 15 верасьня 1737, Дольні Славэчы, Габсбурская манархія — 11 красавіка 1804, Канчаўцы, Аўстрыйская імпэрыя) — рымакаталіцкі сьвятар, пісьменьнік, перакладнік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міклаш Кюзьміч нарадзіўся ў Прэкмур’і, якое ў той час уваходзіла ў склад Вугоршчыны. Ягонымі бацькамі былі Янаш Кышміч і Эльжбэта Леў. Меў сястру Жужану (Жыжану). Сьвятарскае пасьвечаньне прыняў прыкладна ўлетку 1763. Сьпярша служыў у Горнай Лендаве (Градзе), а пасьля да свайго скону ў 1804 — у Канчаўцах.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кароткая сума вялікага катэхізысу

Напісаў 7 кніг, якімі карысталіся ў цэрквах ды школах. Найбольш значная зь іх — «Абэцэднік» — першы дзьвюхмоўны падручнік для вугорскіх славенцаў, перакладзены ім зь нямецкай мовы. Гэтая кніга, выдадзеная ў 1790 року, зьмяшчала першы славенска-вугорскі слоўнік.

Пераклаў на прэкмурскую мову чатыры Эвангельлі, выдадзеныя ў 1804 року ў Сомбатхеі пад назовам «Сьвятыя Эвангельлі». Дзякуючы сваім кнігам падштурхнуў самасьвядомасьць прэкмурскага народу і захаваў ягоную гутарковую мову. Разам са Штэванам Кюзьмічам, уплывовым пратэстанцкім дзеячом (аднак не сваяком, нягледзячы на аднолькавыя прозьвішчы), заклаў пачаткі літаратурнай прэкмуршчыны.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Кароткая сума вялікага катэхізысу» (Шопран, 1780)
  • «Сьвятыя Эвангельлі» (1780)
  • «Славенскі малітоўнік» (1780)
  • «Pomoucs beté'snih, i mirajoucsih» (1781)
  • «Малітоўная кніга, на карысьць славенскага народу» (1783)
  • «Абэцэдная кніжка для народных школаў» (Буда, (1790)
  • «Старога і Новага Запаветаў сьвятой гісторыі кароткая сума» (Сомбатхей, 1796)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ivan Zelko: K. bibliografiji Mikloša Küzmiča, 1934.
  • Vilko Novak: Delo in pomen Mikloša Küzmiča, Murska Sobota, 1976.
  • Izbor prekmurskega slovstva, Ljubljana, 1976.
  • Ivan Škafar: Bibliografija prekmurskih tiskov od 1715 do 1919.
  1. ^ Mikloš Küzmič // https://www.obrazislovenskihpokrajin.si/oseba/kuzmic-miklos/
  2. ^ Mikloš Küzmič // (нявызначаны загаловак)