Лівонія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мапа Лівоніі (меркавана 15 стагодзьдзе)
Гісторыя Латвіі

Лівонія (па-лацінску: Livonia, па-нямецку: Livland) — «зямля ліваў», гістарычная назва земляў усходняй Прыбалтыкі (сучасных Латвіі і Эстоніі).

Назву далі нямецкія рыцары-крыжакі ад найменьня фіна-вугорскіх плямёнаў — ліваў, што жылі на ўзьбярэжжы Рыскага заліву ў вусьці Дзьвіны і Гаўі. Беларускія назвы «ліфлянты», «інфлянты» і ліфлянцкая (інфлянцкая) зямля паходзяць ад нямецкай — Ліфлянд[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Уладзіслаў Вяроўкін-Шэлюта. Інфлянты // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 669.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]