Жырандоля
Appearance
(Перанакіравана з «Люстра (сьвяцільня)»)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/55/Linderhof-11.jpg/220px-Linderhof-11.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/29/Streched_ceiling.jpg/220px-Streched_ceiling.jpg)
Жырандоля ці жырандоль (па-француску: lustre[1]) — падвесная столевая сьвяцільня, прызначаная для стварэньня бесьценевага асьвятленьня (у адрозьненьне ад кропкавай крыніцы) памяшканьняў. Памеры жырандолі (адлегласьць паміж асобнымі кропкавымі крыніцамі) і колькасьць кропкавых крыніц сьвятла ў ёй вызначаюць раўнамернасьць асьвятленьня памяшканьня. Першапачаткова ў якасьці крыніцы сьвятла выкарыстоўваліся сьвечкі — адсюль і назва жырандолі (па-француску: girandole[2]), сёньня часьцей за ўсё можна сустрэць лямпы накальваньня і люмінэсцэнтныя лямпы.