Каспэр Руўд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Каспэр Руд»)
Каспэр Руўд
Краіна
Пражывае ў
Нарадзіўся 22 сьнежня 1998(1998-12-22)[1] (25 гадоў)
Рост 183 см
Вага 77 кг
Пачатак кар’еры 2015 — цяпер
Прызавыя грошы 17 370 816 $
Адзіночны разрад
Матчаў 220–118
Тытулаў 13
Найвышэйшы рэйтынг 2 (12 верасьня 2022)
Турніры Вялікага шлему
Аўстралія 4 раўнд (2021)
Францыя фінал (2022, 2023)
Ўімбэлдан 2 раўнд (2022, 2023)
ЗША фінал (2022)
Парны разрад
Матчаў 22–31
Тытулаў 0
Найвышэйшы рэйтынг 133 (12 ліпеня 2021)
Турніры Вялікага шлему ў пары
Аўстралія 2 раўнд (2021)
Францыя 2 раўнд (2019)
Ўімбэлдан чвэрцьфінал (2021)
ЗША 3 раўнд (2019)
Каспэр Руўд у Вікісховішчы

Каспэр Руўд (па-нарвэску: Casper Ruud, нар. 22 сьнежня 1998, Осьлё, Нарвэгія) — нарвэскі тэнісіст, фіналіст адкрытага чэмпіянату ЗША ў адзінкавым разрадзе 2022 году, былая другая ракетка сьвету.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў на дарослым узроўні ў 2015 годзе.

У 2018 годзе ў веку 17 гадоў на Аўстраліян Оўпэн дайшоў да другога кола, дзе сустракаўся з аргентынцам Дыега Шварцманам. На Ралян Гаросе таксама змог прайсьці толькі бар’ер першага раўнда і ў другім саступіў Альбэрту Рамасу-Віньёлясу. На дэбютным для сябе чэмпіянаце ЗША скончыў свой шлях ужо ў першым раўндзе. Год скончыў на 112 пазыцыі ў рэйтынгу.

На пачатку 2019 году ня змог прабіцца ў асноўную сетку Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. Пасьля турніру Рыю-Оўпэн у Бразыліі, дзе Каспэр дайшоў да паўфіналу, прабіўся ў першую сотню рэйтынгу на 94 пазыцыю. На Ралян Гаросе дабраўся да 3 раўнду, дзе саступіў былому пераможцу турніру Роджэру Фэдэрэру. Ўімбэлдан скончыў на стадыі першага кола, дзе сустракаўся з Джонам Ізнэрам. У 2020 годзе узьняўся на 24 радок рэйтынгу АТП.

На Аўстраліян Оўпэн упершыню дабраўся да 4 раўнду, дзе адмовіўся ад працягу матчу з Андрэем Рублёвым пасьля 2 сэтаў. Таксама Рублёву ён саступіў у матчы паўфіналу на турніры Мастэрз-1000 у Монтэ-Карлё. Таксама да паўфіналу дабраўся на Мастэрзе ў Мадрыдзе, дзе яго спыніў Матэо Бэрэтыні. У верасьні Каспэру скарылася першая дзясятка рэйтынгу. У кастрычніку ўзяў тытул на Сан-Дыега Оўпэн. Скончыў год пад нумарам 8.

У 2022 годзе выйшаў у свой першы фінал на турніры Вялікага шлема — на Адкрытым чэмпіянаце Францыі ён амаль бяз шанцаў саступіў 13-разоваму чэмпіёну Рафаэлю Надалю 3-6 3-6 0-6. У верасьні 2022 году выйшаў у фінал US Open, дзе саступіў 3-му сеянаму гішпанцу Карлясу Алькарасу. У фінале АТП 2022 году зрабіў крок далей, чым у папярэднім годзе, і прасунуўся ў фінал, перамогшы Андрэя Рублёва[2] і зарганізаваўшы матч зь пяціразовым чэмпіёнам Новакам Джокавічам[3]. У фінале Руўд саступіў сэрбу ў двух сэтах[4], але паводле вынікаў сэзону атрымаў узнагароду найлепшага спартоўца году дзякуючы сваім паводзінам цягам туру[5].

У 2023 годзе здабыў перамогу на турніры ў Эштарылы, перамогшы ў фінале Міяміра Кецманавіча[6]. На Адкрытым чэмпіянаце Францыі ў 2023 годзе Руўд перамог Эліяса Імэра, Джуліё Джэп’еры, Чжана Чжычжэня і Нікаляса Жары, другі год запар прасунуўшыся ў чвэрцьфінал. Апасьля ў чатырох сэтах нарвэжац перагуляў датчаніна Гольгера Рунэ[7][8], а потым перамог Аляксандра Зьверава ў двух сэтах. У фінале Руўд зьведаў паразу ад Новака Джокавіча ў двух сэтах[9]. Пасьля былі няўдалыя выступы на Ўімбэлданскім і іншых турнірах. А зьведаўшы паразу ад аргентынца Франсіска Сэрундалё ў другім раундзе Мастэрз у Парыжы Руўд упершыню з 2021 году пакінуў першую дзясятку.

Першая частка 2024 году рушыла ня надта добра для гульца. Толькі на турніры Мастэрз у Монтэ-Карлё Руўд дакрочыў да фіналу, перамогшы на сваім шляху Губэрта Гуркача і Новака Джокавіча. У фінале нарвэжац саступіў Стэфанасу Цыцыпасу ў двух сэтах, але ў хуткім часе ён рэабілітаваўся на турніры ў Барсэлёне, дзе перамогу ў вырашальным матчы Цыцыпаса. У гэтым жа годзе тэнісіст здабыў перамогу на Адкрытым чэмпіянаце Жэнэвы. Гэта быў ягоны 12-ы тытул у кар’еры і 11-ы на грунце[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]