Даслоўны пераклад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дасло́ўны, або літара́льны перакла́д, мэтафраза (ад стар.-грэц. μετάφρασιςперафразаваньне) — пераклад тэксту з аднае мовы на іншую дакладна, слова ў слова (лац. verbum pro verbo). У адрозьненьне ад літаратурнага перакладу, захоўвае ня сэнс арыгінальнага тэксту, а сэнс кожнага асобнага слова ці фразы.

У перакладазнаўстве пад даслоўным перакладам разумеецца спэцыялізаваны пераклад навуковых, тэхнічных, тэхналягічных або юрыдычных тэкстаў. Пры спробе даслоўнага перакладу нетэхнічных (літаратурных) тэкстаў (лексэму ў лексэму альбо лексэму ў марфэму) непазьбежна зьявяцца памылкі перакладу, напрыклад, ідыёмаў; у выпадку перакладу з аналітычных моваў на флектыўныя граматыка атрыманага тэксту будзе цалкам нечытэльнай.

Літаральны пераклад зьяўляецца першай фазай працы перакладчыка па стварэньні выніковага перакладу. Пры даслоўным перакладзе мастацкія асаблівасьці тэксту, такія як рыфма, рытм, стыль не захоўваюцца; ягоная галоўная задача — максымальна перадаць сэнс. Такі пераклад часта можа выкарыстоўвацца пры перакладзе паэзіі, калі адзін зь перакладнікаў, які добра валодае моваю арыгіналу, стварае даслоўны пераклад бяз рыфмы, а наступны перакладнік-паэт на ягонай аснове стварае мастацкі пераклад.

Іншым значэньнем даслоўнага перакладу ў тэорыі перакладу ёсьць мэтафраза; у адрозьненьне ад яе, пераклад сэнсу акрэсьліваецца тэрмінам парафраза.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]