Вялікая Маравія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікамараўскі касьцёл у славацкіх Копчанах

Вялі́кая Мара́вія (па-лацінску: Moravia Magna) — раньнесярэднявечная заходнеславянская дзяржава, наймацнейшая на свой час у Эўропе. Існавала на тэрыторыі Чэхіі, Славаччыны, Аўстрыі і Вугоршчыны з 833 да 907 году.

Дзяржава была заснаваная князем Моймірам І, які далучыў да сваіх тэрыторыяў суседняе Нітранскае княства. У 863 годзе пляменьнік і спадкаемца Мойміра Расьціслаў запрашае ў Вялікую Маравію зь Бізантыі місіянэраў-асьветнікаў Кірыла і Мятода для пашырэньня хрысьціянскага вучэньня на славянскай мове.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]