Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Хаяо Міядзакі

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Абмеркаваньне:Гаяо Міядзакі»)

Назва артыкулу[рэдагаваць крыніцу]

Напэўна, слушным варыянтам імя будзе Гаяё паводле п. 51 «Правапісу». —zedlik 12:23, 29 сакавіка 2009 (UTC)

Яго імя 'Хаяо' - нечага тут фантазіраваць. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Mprach (гутаркі · унёсак) 21:59, 1. december 2012.

Паводле БКП 1:1 маем такую заўвагу: На канцы іншамоўных уласных назоваў пасьля галосных ненаціскны о захоўваецца. Барнэ́о, Більба́о, Ле́о, Ма́о, Рамэ́о, Ся́о, Чырчэ́о. Таму мусіць быць Хаяо. Dymitr 15:19, 27 траўня 2024 (+03)[адказаць]

Зразумеў. Тады гэта я не маю рацыю. — Alexey Krotov (гутаркі) 15:22, 27 траўня 2024 (+03)[адказаць]
Ну ўсё, зараз у нас канфлікт старонак. Трэба выдаліць «Хаяо Міядзакі» і перайменаваць «Хаяа Міядзакі» ў «Хаяо Міядзакі». Адмін, дапамажы! --Alexey Krotov (гутаркі) 15:27, 27 траўня 2024 (+03)[адказаць]
Гэты пункт тут не пасуе, таму што ў «Хаяо» націск на апошнім складзе, як пададзена ў крыніцы, прыведзенай у артыкуле. Падрабязьней апісаў адзін з укладальнікаў БКП у «Моўным даведніку»:
« У японскай мове, падобна да кітайскай, націску ў звыклым для беларусаў сэнсе няма, таму пры асваенні:
  1. націск ставіцца на о/ё;
  2. калі ж у слове няма о/ё, але ёсць канцавыя спалучэнні -ай, -ан, -ой, -уй, -эй, то націск ставіцца на іх;
  3. калі ж у слове няма ні о/ё, ні канцавых спалучэнняў -ай, -ан, -ой, -уй, -эй, то націск ставіцца на перадапошні склад (але не на і ці у паміж глухімі зычнымі — тады націск мусіць ставіцца таксама на апошні склад);
  4. калі о ці ё сустракаюцца ў слове некалькі разоў, то націск ставіцца на апошні з іх.
»

Зьміцер Саўкаhttp://dobrapis.blstv.eu/files/Manual.pdf

Зьвярніце ўвагу на першы пункт. Прасьцей кажучы, калі ў слове ёсьць о, то націск будзе прыпадаць на гэты склад. --Taravyvan Adijene (гутаркі) 16:59, 27 траўня 2024 (+03)[адказаць]