Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.

Максім Багдановіч (27 лістапада (9 сьнежня) 1891, Менск — 25 (13) траўня 1917, Ялта) — клясык беларускае літаратуры, адзін з стваральнікаў беларускае літаратуры й літаратурнае мовы новага часу, паэт, празаік, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускае культуры. Пісаў беларускай, расейскай ды ўкраінскай мовамі, заклаў пачатак беларускае літаратурнае прафэсійнае крытыкі. Творчасьць прасякнутая любоўю і перажываньнем за родную зямлю.

Музэі Багдановіча дзейнічаюць у Менску, Горадні, Яраслаўлі; імя паэта носяць вуліцы ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі, у Ніжнім Ноўгарадзе, Яраслаўлі й Ялце, школы й бібліятэкі ў розных беларускіх гарадох. У 1991 годзе імя Максіма Багдановіча ўнесенае ў каляндарны сьпіс ЮНЭСКО «Гадавіны выдатных асоб і падзеяў».

(артыкул цалкам…)

Расейскі верталёт у Менску
Расейскі верталёт у Менску

«Саюзная рашучасьць-2022» — сумесныя апэратыўныя вучэньні ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі, праведзеныя 10—20 лютага 2022 году ў Беларусі.

3 лютага 2022 году генэральны сакратар Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы Енс Столтэнбэрг заявіў, што Ўзброеныя сілы Расеі перамясьцілі ў Беларусь каля 30 000 вайскоўцаў. Для дзеяньняў войскаў прызначылі 5 палігонаў Беларусі — «Абуз-Лясноўскі», «Асіпавіцкі», «Берасьцейскі», «Госкі» і «Даманаўскі», а таксама задзейнічалі 4 лётнішчы — Баранавічы і Ліда, Лунінец і Мачулішчы. Сярод іншага, на вучэньнях скарысталі 7 дзялянак — «Асіпавічы», «Гомель», «Мазыр», «Мар’іна Горка», «Палеская», «Пінск» і «Рэчыца». 24 лютага 2022 году пачалося расейскае ўварваньне ва Ўкраіну, у тым ліку з удзелам расейскіх войскаў, якія засталіся на тэрыторыі Беларусі пасьля вучэньняў.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі



Гэты дзень у гісторыі

Партрэт вялікага князя Аляксандра
Партрэт вялікага князя Аляксандра

14 сакавіка: Дзень Пі

  • 1492 — каралева кастыльская Ізабэла загадала выслаць 150 тыс. габрэяў з Гішпаніі, калі яны ня прымуць каталіцтва
  • 1499кароль і вялікі князь Аляксандар (на выяве) надаў Менску Магдэбурскае права
  • 1633кароль і вялікі князь Уладзіслаў Ваза афіцыйна вызнаў Праваслаўную царкву на тэрыторыі Рэчы Паспалітае
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: у Горадні на чыгуначным вакзале адбыўся бой паўстанцаў з расейскімі войскамі
  • 1919 — у Нясьвіжы распачалося антыбальшавіцкае паўстаньне
  • 1994Лінус Торвальдс апублікаваў ядро апэрацыйнае сыстэмы Linux
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (26 лістапада — 26 сьнежня)
    Гэта разьдзел Вікіпэдыі на беларускай мове клясычным правапісам. Існуе шмат іншых моўных разьдзелаў, зь якіх больш за 1 000 000 артыкулаў маюць:
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.